Vinsent і ўкраінскі гурт “Фіолет” працуюць над сумеснай песняй

Украінскі гурт “Фіолет”, ужо вядомы чытачам Еўрарадыё па сваім беларускамоўным кліпе і выступам на цырымоніі ўручэння ўзнагарод партала "Тузін Гітоў", збіраецца стварыць украінска-беларускую песню. Менавіта такую прапанову зрабіў саліст луцкага гурта Сяргей Мартынюк беларускаму рэперу Вінсэнту. Як паведаміў Еўрарадыё сам украінскі музыка, яму пакуль што не хацелася б нешта планаваць, каб не сурочыць. Але сам факт абмену тэкстамі адбыўся. Сяргей нават распавёў пра ўкраінскую версію тэксту, але пакуль папрасіў патрымаць гэта ў сакрэце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі