Украінскі гурт "Фіолет" зняў беларускамоўны кліп “Месца пакуты” (відэа)

Як кажа вакаліст “Фіолета” Сяргей Мартынюк, ужо 16 верасня гурт выступіць у Мінску на ўручэнні прэмій “Тузіна гітоў”. А ўвосень каманда збіраецца ў невялікае  турнэ па гарадах Беларусі. Нагадаем , што па выніках года песня "Месца пакуты" ўкраінскіх музыкаў заняла 4-е месца сярод 69 кампазіцый, прадстаўленых на “Тузіне гітоў”.

Гурт “Фіолет” з песняй “Месца пакуты” стаў першым удзельнікам  кампаніі “Украінская музыка для Беларусі”. У рамках яе ўкраінскія музыкі спяваюць песні на беларускай мове на пратэстную тэматыку. Ініцыятарам кампаніі выступіла ўкраінская грамадская арганізацыя Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі