Вінаградава: "Міліцыянты нічога не патлумачылі пры затрыманні"

Абодвух актывістаў кампаніі "Гавары праўду!" затрымалі ўчора. Прычым Вінаградава міліцыянты забралі позна ўвечары з яго кватэры. Прычыну затрымання пры гэтым не патлумачылі. Пра гэта Еўрарадыё распавяла жонка Вінаградава Святлана:

Святлана Вінаградава: "Сказалі проста: "Праедземце, сам усё разумееш". Больш увогуле нічога не тлумачылі... Учора яго не адпусцілі, ноч ён правёў на Акрэсціна. Зараз я каля суда Цэнтральнага раёна, пад'ехаў адвакат. У судзе сказалі, што нібыта чакаюць, што прывязуць Вінаградава і Арцыбашава".

Хаця прычына затрымання Вінаградава невядомая, жонка мяркуе, што Паўла асудзяць на суткі. Іначай навошта было яго затрымліваць дома позна ўвечары, кажа Святлана.

Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі