Ветслужба Украіны: Антыбіётыкаў у беларускім малацэ ў 4 разы больш за норму

Беларусь пагражала Украіне спыніць пастаўкі яе прадукцыі ў адказ на забарону імпарту малака і свініны з нашай краіны. Аднак у апошні момант адмовілася ад гэтага.

“Былі пагрозы і ўсё. Маўляў, калі вы не адкрыеце нас да панядзелка, то мы закрыем пэўныя віды вашай прадукцыі. Вось вы адкрыйце, а мы потым будзем працаваць, разбірацца. Адкрыйце да панядзелка, альбо іначай у 15 гадзін у панядзелак Беларусь перакрые Украіне пастаўкі сланечнікавага алею, солі, шроту, кукурузы і кандытарскіх вырабаў”, – расказвае Еўрарадыё прэс-сакратар Дзяржаўнай ветслужбы Украіны Анатоль Асадчы пра візіт беларускіх калег у Кіеў.

120305 Pilecki Malako.mp3

Украінцы з мінулага кастрычніка праводзяць даследаванні і выявілі перавышэнне ўзроўню антыбіётыкаў у малацэ з нашай краіны нават у 4 разы.

“Мы правялі маніторынг, даследаванні. З канца кастрычніка па пачатак сакавіка. І там не сотыя ці дзясятыя долі перавышэння нормы, а ад двух да чатырох разоў”.

Але беларусаў гэта не бянтэжыць. Яны нават не захацелі знаёміцца з украінскімі даследаваннямі.

“Ім паказалі дадзеныя даследаванняў, а яны нават не захацелі браць з сабой. Кажуць – у нас добрая прадукцыя. Дык пра што гаворка?”.

Адмаўляцца ад забароны на ўвоз беларускай прадукцыі Кіеў не збіраецца. Украінцы наракаюць, што пасля ад’езду беларусаў у суботу ніхто з імі больш не звязваўся.

Прысутнасць вялікай колькасці антыбіётыкаў у беларускім малацэ украінцы тлумачаць жаданнем зарабіць пабольш грошай. Справа ў тым, што зімой каровы хварэюць і іх лечаць. А пасля лячэння малако такіх кароваў спажываць у ежу нельга. Кіеў лічыць, што Беларусь закрывае на гэта вочы.

“Уявіце, што, напрыклад, 10-20 кароваў і пасля лячэння іх антыбіётыкамі, іх малако потым 2 тыдні нельга перапрацоўваць і аддаваць на прадпрыемствы? Таму не праводзяць даследаванні. А раптам не заўважыць ніхто?”

Сітуацыю з “вучэннямі” ў Нязнанава беларускі бок таксама не растлумачыў ( 16-18 лютага ў вёсцы Нязнанава Гродзенскай вобласці супрацоўнікі ветслужбаў знішчылі ўсіх свіней. Паводле афіцыйнай версіі, гэткім чынам ветэрынары праводзілі вучэнні). Таму украінская мяжа застаецца закрытай і для свініны. Як далёка зойдзе першая маштабная беларуска-украінская гандлёвая вайна, убачым неўзабаве.

“Ім паказалі дадзеныя даследаванняў, а яны нават не захацелі браць з сабой. Кажуць – у нас добрая прадукцыя. Дык пра што гаворка?”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі