Узамен за МАЗ і "Гродна-Азот" Расія забудзе пра скандал з растваральнікамі?

Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на крыніцу, знаёмую з хадой беларуска-расійскіх перамоваў. Аднак расійскі бок пакуль не чакае сур'ёзных прарываў у перамовах з Беларуссю па гэтых пытаннях — нават на паседжанні Вышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы, паседжанне якога пройдзе ў пятніцу.

Як паведаміла маскоўская крыніца, Расія ў выніку праблемы з растваральнікамі панесла істотную шкоду. Расійскі бок разумее, што грошай ад Беларусі не атрымае, таму гаворка ідзе пра тое, каб Беларусь стала больш падатлівай у перамовах па стварэнні сумесных прадпрыемстваў.

Нагадаем, што дамова пра гадавы аб'ём паставак расійскай нафты дагэтуль не падпісаны. Беларусь разлічвае на 23 мільёны тон. Расія ж пагаджаецца толькі на 18,5 мільёна тон.

Фота — forum-grad.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі