Унікальныя начныя віды Зямлі з космасу (фота, відэа)
Астраномы NASA прадставілі новы погляд на нашу планету.
З дапамогай нядаўна запушчанага спадарожніка ім удалося з нязвыклай выразнасцю паказаць, як выглядае Зямля ў цёмны час сутак. Акрамя "ззяння" гарадоў звышадчувальнае абсталяванне зафіксавала таксама агні караблёў на начных рэках і паходні на нафтагазавых радовішчах.
Спадарожнік Suomi NPP быў запушчаны ў мінулым годзе. Каб зрабіць кадр кожнага ўчастка Зямлі, спадарожніку спатрэбілася абляцець Зямлю 312 раз.
Са спадарожнікаў Зямлю фатаграфуюць ужо каля 40 гадоў. Аднак Suomi NPP — першы апарат, які закліканы фатаграфаваць менавіта ўначы. "У адрозненне ад людзей, Зямля ніколі не спіць", — кажа супрацоўнік NASA Сціў Мілер.






Фота — АР