Уладзіміра Макея ў лютым чакаюць у Тбілісі

Сустрэча ладзіцца разам з двума еўракамісарамі — камісарам па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфанам Фюле і еўракамісарам па пытаннях транспарту Сіімам Каласам. Пра гэта паведаміла кіраўніца МЗС ГрузііМая Панджыкідзэ.

Нагадаем, што міністр замежных справаў Уладзімір Макей па-ранейшаму знаходзіцца ў "спісе неўязных" Еўрасаюза. У Тбілісі ж ён можа трапіць бесперашкодна.

Як нагадвае на сайце "Хартыя'97" палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі, Тбілісі з'яўляецца адзінай сталіцай краіны-ўдзельніцы "Усходняга партнёрства", дзе дагэтуль няма беларускай амбасады. Не выключана, што прыезд Макея супадзе з урачыстым адкрыццём будынка амбасады.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі