Уладзімір Крыкуноў не ўзначаліць беларускую зборную
Хакейны трэнер заявіў, што будзе працаваць толькі ў "Ак Барсе".
Пра гэта спецыяліст паведаміў у інтэрв'ю выданню "Советский спорт". Нагадаем, Крыкуноў узначаліў казанскі "Ак Барс" некалькі дзён таму. Яго ў беларускай федэрацыі хакею разглядалі як асноўнага кандыдата на пасаду галоўнага трэнера зборнай.
Па словах Крыкунова, казанскі клуб выступіў супраць сумяшчэння яго працы. Дый сам спецыяліст лічыць, што прынамсі ў першы год працы яму лепш быць увесь час з камандай.