Улады Магілёўшчыны навучаць любіць і купляць мясцовыя тавары

Яго таксама праставяць і непасрэдна на саміх пакунках з таварамі ў крамах. Знак пакуль нават не распрацаваны, але кіраўніцтва вобласці абяцае пазначаць ім большасць папулярных тавараў харчавання і нават стварыць спецыяльныя прылаўкі для "абласной" прадукцыі. Перш за ўсё гэта каўбаса, хлеб і малочныя прадукты, паведамляе Магілёўскі гарвыканкам.

У рэгіёне амаль 85% хлебнага, малочнага і мяснога рынку забяспечваюцца мясцовымі прадпрыемствамі. Гэтыя лічбы падае начальнік упраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Алег Буянаў. Таму ініцыятыва стварэння такога знаку павінна даць плён.

Адпаведныя ўказальнікі "Зроблена на Магілёўшчыне" неўзабаве з'явяцца ў Цэнтральным універмагу Магілёва, у крамах гандлёвай сеткі "Бакалея", "Арма", "Узыход", "Задняпроўе".

Як будзе выглядаць брэндавая эмблема, не ўдакладняецца.