Улады Бабруйска да "маўклівай акцыі" далучаць мітынг-рэквіем (фота)

Як і акцыя маўклівага пратэсту, афіцыйны мітынг прызначаны акурат на 19 гадзін. Гэта першы выпадак у Бабруйску, калі падобнае мерапрыемства прызначаецца на такі позні час. Звычайна дзяржаўныя мітынгі прызначаліся на першую палову дня.


На плошчу прывезлі і ўсталявалі сцэну, а большасць вольнай тэрыторыі спрабуюць заставіць лавамі.


Тым часам "маўклівая акцыя" набывае новых прыхільнікаў і энтузіястаў: абвесткі пра час і месца правядзення акцыі пачалі з'яўляцца на аўтобусных прыпынках і слупах.

Фота: рэгіянальны партал Бабруйску

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі