Украінскі "Фіолет" спяе яшчэ адну песню па-беларуску

Сумесь лёгкага року, рэпу, рэгі і джазу — з такім багажом наведае Мінск украінскі гурт “Фіолет”. Прычым, багаж мае назву “Rock'n'love”, і гэта ўжо трэці альбом у дыскаграфіі ўкраінцаў. А ў рэпертуары “Фіолета” ёсць беларускамоўная песня “Месца пакуты”, якая ў свой час трапіла ў 10-ку лепшых песень "Тузіна Гітоў". І хутка з’явіцца яшчэ адна, — абяцае лідар каманды Сяргей Мартынюк.

Сяргей Мартынюк: “На канцэрце мы прэзентуем песні з новага у альбому — у нас ёсць свае прыхільнікі ў Беларусі, якія захапляюцца нашай украінамоўнай творчасцю. Натуральна, што мы сыграем пакуль што нашу адзіную песню на беларускай мове — “Месца пакуты”. У будучыні плануецца яшчэ адзін беларускамоўны трэк, але, хутчэй за ўсё, да канцэрту ў Мінску мы яго падтрыхтаваць не зможам. Будуць мінімальныя сюрпрызы”.

Дарэчы, зараз “Фіолет” “катае” свой новы альбом па Ўкраіне. Беларускія прыхільнікі працягнулі тур гурта да Мінску. “Фіолет” выступяць у беларускай сталіцы 22 лістапада ў Alex Club. У канцэрце таксама возьме ўдзел гурт ZnаRock. Кошты квіткоў 50-60 тысяч рублёў.

Фота: vk.com/fioletminsk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі