Украінец зрабіў джып і павёз на ім кантрабанду з Беларусі (фота)

Інфармацыю пра яго ўкраінскія памежнікі атрымалі ад сваіх беларускіх калегаў, паведамляе volynpost.com

У кузаве аўтамабіля жыхара Валынскай вобласці было выяўлена 5 скрыняў цыгарэт беларускай вытворчасці і дзве вялікія сумкі з джынсамі і штучнымі кветкамі.

Мужчына прызнаўся, што збег ад беларускіх памежнікаў. Для гэтага яму прыйшлося пераадолець 300-метровы меліярацыйны канал, па якім праходзіць дзяржаўная мяжа.

Канал ён пераплыў на гумовай лодцы, у якую паспеў скласці частку тавару.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі