Уга Чавэс перамог на выбарах трэці раз запар

Яго галоўны сапернік на выбарах, лідар апазіцыі Энрыке Капрылес атрымаў 44,97% галасоў. Гэта ўжо трэцяе перавыбранне Уга Чавэса на прэзідэнцкі тэрмін за 14 гадоў яго праўлення. Чавэс прыйшоў да ўлады ў Венесуэле ў 1998 годзе.

Сёлетняя выбарчая кампанія была самай напружанай у найноўшай гісторыі Венесуэлы. Энрыке Капрылес склаў сур’ёзную канкурэнцыю Чавэсу, аб’яднаўшы вакол сябе 30 разнастайных апазіцыйных партый.

Нагадаем, што ў мінулым годзе ў Уга Чавеса знайшлі рак. Аднак паводле слоў прэзідэнта Венесуэлы, ён цалкам аднавіў сваё здароўе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі