Выказаць салідарнасць з палітзняволенымі падчас судоў над імі заклікалі грамадзян удзельнікі памінання ахвяраў сталінізму, што прайшло ва ўрочышчы Курапаты 28 лютага, паведамляе БелаПАН.
Пра гэта, у прыватнасці, заявіў старшыня аб'яднання "Маладая Беларусь" Зміцер Каспяровіч. Паводле яго слоў, такая салідарнасць важная для палітзняволеных. Як мяркуе Каспяровіч, беларускія ўлады з'яўляюцца ідэйнымі спадчыннікамі сталінскага рэжыму, спрабуючы пасеяць у грамадстве атмасферу страху. Ён назваў "вельмі мужным" учынак былога кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча, які распавёў грамадству пра катаванні ў засценках КДБ, каб схіліць зняволеных да супрацоўніцтва са спецслужбамі.
Галіна Сіўчык, маці палітыка Вячаслава Сіўчыка, які знаходзіцца зараз у эміграцыі, лічыць, што бязвінныя ахвяры Курапатаў нават не разумелі, за што іх забіваюць. "І мы не разумеем, за што сядзяць у няволі людзі, якія хацелі ўдзельнічаць у выбарах", — сказала Сіўчык
Удзельнікі памінання пад бел-чырвона-белым сцягам усклалі кветкі да памятных знакаў, запалілі лампады, ушанавалі хвілінай маўчання памяць ахвяраў таталітарызму, ажыццявілі малебны за цяперашніх беларускіх палітзняволеных, выканалі гімн "Магутны Божа".
Удзельнікі памінання ахвяраў сталінізму заклікалі падтрымаць палітвязняў
У памінанні, якое праводзіцца кожны месяц 29-га дня, бралі ўдзел 15 чалавек, за якімі назіралі шэсць супрацоўнікаў МУС і КДБ.
-
15:11 01.04.2023
-
9:25 31.03.2023
-
12:58 25.07.2022