У ЗША памерла найстарэйшая жыхарка Зямлі
Бес Купер было 116 гадоў. Яна памерла ад інфекцыі страўніка ў доме састарэлых.
Самай старой жыхаркай нашай планеты Купер лічылася ад пачатку 2011 года. Цяпер яе тытул перайшоў да 115-гадовай Дзіны Манфрадзіні, амерыканкі італьянскага паходжання, якая жыве ў штаце Аёва, інфармуе агенцтва АР.
Дарэчы, самым старым мужчынам Зямлі з'яўляецца Дзіраэман Кімура з Японіі, якому таксама 115 гадоў.
Фота — АР