“Мы сёння не працавалі, таму што чакалі заробку, выплату якога затрымалі на адзін дзень. Але яшчэ да канца працоўнага дня нам паведамілі, што грошы сёння будуць. Чалавек 20-30 у змене не працавала”, – расказала на ўмовах ананімнасці адна з рабочых прадпрыемства.
З ейных словаў, ў мінулым месяцы працаўнікі атрымалі ў сярэднім усяго каля 500 тысяч рублёў. Ці зараз падвысілі ім заробкі, рабочыя не ведаюць.
У адміністрацыі “Кухні майстра” не пацвердзілі факт стыхійнага страйку на прадпрыемстве і паведамілі, што ўсе заробкі сёння выплацяць.
Прадпрыемства “Кухня майстра” займаецца вытворчасцю пяльменяў, варэнікаў ды іншых паўфабрыкатаў хуткай замарозкі.