У Віцебску дзень нараджэння Пола Макартні адзначаць канцэртам і яечняй

У гонар свята арганізатары плануюць зладзіць вялікі 4-гадзінны канцэрт і падсмажыць урачыстую яечню з 69 яек.

Падчас канцэрту ў віцебскім Летнім амфітэатры на сцэну выйдуць трыб'ют-гурты Beathoven (Украіна), HeartBeat (Расія), The Apples і Flat з Беларусі, ііншыя артысты. Хэдлайнерам вечару будзе добра вядомы ў міжнародных колах бітламанаў Ян Брітэн Оўэн, пра якога станоўча адгукаўся Рынга Стар.

Што да яечні, то ініцыятар фэсту Гарык Аганджанян тлумачыць, што гэта страва звязаная са стварэннем песні "Yesterday". Яе працоўная назва была акурат "Scrambled Eggs", што перакладаецца як яечня-балбатуха ці амлет. І паколькі Пол Макартні цяпер вегетарыянец, арганізатары абяцалі не класці ў яешню бекон.

Нагадаем, Beatles-фэст "Ob-la-ki, Ob-la-ka", будзе праходзіць з 17 па 19 чэрвеня ў Віцебску. На сцэне летняга амфітэатра выступяць БГ і "Акварыум", тэатр Стаса Наміна з мюзіклам "Бітламанія" і традыцыйныя кавер-бэнды. Кошты на квіткі вагаюцца ад 15 да 120 тысяч рублёў.

Асноўныя канцэрты фэсту (Віцебск, Летні Амфітэатр):

18 чэрвеня - "Вялікі Бітлз-канцэрт". Пачатак 17.00. Квіткі: 15-55 тыс. руб.

18 чэрвеня - БГ і "Акварыум". Пачатак у 22.00. Квіткі: 20-120 тыс. руб.

19 чэрвеня - тэатр Стаса Намулу, мюзікл "Бітламанія". Пачатак у 21.00. Квіткі 15-55 тыс. руб.

Квіткі ў канцэртных касах Віцебску, а таксама на сайце www.ticketpro.by

Даведка: (029) 710 22 22

Афіцыйны сайт фэсту - www.beatles.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі