У Смаргонскім раёне злодзей заснуў на месцы злачынства

Хлопец здолеў выцягнуць з крамы дастаткова шмат прадуктаў, аднак на яго завялі крымінальную справу толькі па артыкуле “Замах на крадзеж”. Рэч у тым, што злодзей так стаміўся цягаць скрадзеныя тавары, што вырашыў адпачыць… і заснуў проста ў шафе на складзе крамы.

Раніцай яго знайшла там прадаўшчыца, якая і выклікала міліцыю. Дарэчы, перад тым як заснуць, хлопец шчыльна павячэраў казённымі харчамі і выпіў спіртнога, якое было ў краме, распавядае блог Гродна.