У швейцарскай разведкі скралі тэрабайты сакрэтных дадзеных
Сярод іх аказалася інфармацыя, якую швейцарскія спецслужбы атрымлівалі ад брытанскай контрразведкі МІ6 і амерыканскага ЦРУ.
А гэта паставіла пад пагрозу паспяховае і бяспечнае правядзенне шэрагу контртэрарыстычных аперацый.
Федэральная разведвальная служба Швейцарыі (NDB) прызнала, што абрабавалі яе сакрэтную базу дадзеных. Між іншым, былі скрадзеныя дакументы, якія датычаць барацьбы з міжнародным тэрарызмам.
Як адзначае РІА "Новости", у крадзяжы падазраецца супрацоўнік IT-аддзела швейцарскай разведкі, які працаваў там каля 8 гадоў і займаў немалую пасаду. Спачатку ён скачаў тэрабайты інфармацыі на здымныя носьбіты, а пасля ў заплечніку вынес з будынка ведамства. Яго арыштавалі, флэшкі забралі, але дакладна невядома, ці не паспеў спецслужбіст перадаць камусьці сакрэтныя дадзеныя.