У Швецыі затрыманыя беларусы са зброяй

Як перадае ИТАР-ТАСС са спасылкай на шведскія СМІ, у выніку былі затрыманыя некалькі выхадцаў з Беларусі і Грузіі. Іх падазраюць у сувязях з арганізаванай злачыннасцю.

Па словах прадстаўніка паліцыі Тумаса Фуксбарга, праваахоўныя органы вялі назіранне за падазраванымі на працягу некалькіх месяцаў. Затрыманыя займаліся распаўсюджваннем наркотыкаў, крадзяжамі і рыхтаваліся да рабаўніцтва. У іх канфіскаваны дзве адзінкі зброі.