У рэйтынгу IFFHS БАТЭ ўзняўся на 8 пазіцый

Барысаўскі БАТЭ апынуўся найлепшым з беларускіх клубаў. У новым рэйтынгу ён узняўся на 97-е месца са 105-га.

А вось "Гомель" страціў адразу 39 пазіцый і апусціўся з 184-га месца на 223-е.

Рэйтынг па-ранейшаму ўзначальвае "Барселона", за якой размясціліся "Універсідад дэ Чылі" і "Рэал". Таксама ў першую дзясятку ўваходзяць "Бока Хуніёрс", "Чэлсі", "Атлетыка", "Атлетык", "Баварыя", парагвайскі "Лібертад", "Карынціянс".

Фота — batosha.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі