У Расіі прайшлі акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый на выбарах

Самая буйная акцыя пратэсту прайшла ўвечары 5 снежня ў Маскве. У ёй прынялі ўдзел ад 5 да 8 тысяч чалавек. Дазволеная акцыя пратэсту ператварылася ў несанкцыянаванае шэсце. Дэманстранты прарвалі паліцэйскае ачапленне і рушылі ў бок ЦВК. Там іх сустрэлі ўнутраныя войскі. Сярод затрыманых папулярны апазіцыйны блогер Аляксей Навальны.

Нагадаем, што ў мінулую нядзелю ў Расіі прайшлі парламенцкія выбары. Перамогу на іх атрымала партыя Уладзіміра Пуціна “Адзіная Расія”. Яна набрала прыкладна 50% галасоў. Апаненты ўлады сцвярджаюць, што на выбарах мелі месца шматлікія фальсіфікацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі