У Расіі адкрыўся музей Сталіна

Адкрыццё прымеркавана да 132-ой гадавіны з дня нараджэння Іосіфа Сталіна. Гэта пакуль першы і адзіны музей "бацькі народаў", паведамляе "Інтэрфакс".

Экспазіцыя музея апавядае аб жыцці і рэвалюцыйнай дзейнасці маладога Кобы, аб барацьбе Сталіна з трацкістамі, аб кіраўніцтве краінай у гады індустрыялізацыі і Вялікай Айчыннай вайны.

У музеі больш за сто экспанатаў. Сярод іх фатаграфіі, кнігі, брашуры, газеты, плакаты, выдадзеныя ў першыя гады савецкай улады і ў цяперашні час. Трапіць у музей можна абсалютна бясплатна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі