У продажы з'явіліся ільготныя квіткі на "Пікнік.by"

Клуб "Графіці" выкінуў у продаж першыя квіткі на фестываль "Пікнік.by", які пройдзе 30 чэрвеня на хутары "Шаблі".

"Зараз выйшла 300 ільготных білетаў па 90 тысяч рублёў, якія можна набыць толькі ў "Графіці", - каментуе арганізатар фэсту Нік Маторын. - Праз тыдзень-два будзе падаражанне, але квіткі з'явяцца ва ўсіх касах, ва ўсіх распаўсюднікаў. Набыць іх можна будзе па ўсёй краіне".

"Шаблі" пачнуць прымаць гасцей яшчэ вечарам 29-га чэрвеня. У ноч перад фестывалям у мясцовым "Клубе" будуць граць дыджэі. Сам жа "Пікнік.by" пачнецца ў суботу бліжэй да абеду. На дзвюх сцэнах фэсту выступяць кабарэ-бэнд “Серебряная Свадьба”, “Разбітае Сэрца Пацана”, Akute, Аддис Абеба, Botanic Project, The UNB, Красные Звёзды, Pomidor/OFF і шмат хто яшчэ. Арганізатары абяцаюць безліч разнастайных гульняў, выдзеленае месца пад намёты і ўсё, што патрэбна для выдатнага сямейнага адпачынку.

Варта адзначыць, што квіткі на "Пікнік.by" будуць выкідацца ў продаж невялікі партыямі, прычым, бліжэй да фэсту іх кошты будуць расці.

Першая сцэна (14:00 - 23:00):
"Серебряная свадьба", "Разбiтае Сэрца Пацана", Chiefs Band, Botanic Project, Akute, The UNB, "Черчилль" (RockerJoker), "Красные Звезды", "Аддис Абеба", Monkey Bite. Вядучыя на сцэне Каця Пытлева ды Ілля Маліноўскі.
 
Другая сцэна (14:00 - 02:00):
Pomidor/OFF, HandMadE, Паліна Рэспубліка, Анастасія Шпакоўская, "Гаротніца", Guda, Pawa, "Людзі на балоце", "Нагуаль", "Князь Мышкін", праект "Танцы з Бубнам", Diamos Roll&Руся. А таксама паэты Віталь Рыжкоў, Кацярына Зыкава, Антон Рудак, Андрэй Адамовіч, Уладзь Лянкевіч, Ася Волкава, Марыйка Мартысевіч, Андрэй Хадановіч. Вядучы Алег Хаменка.

На розных зонах фэстывалю:
Дыджэі SheJay Ksana, Andy Roc, Карамыслаў, Papa BO, Ежака (Каця Пытлева), Stereobeaver (Вільня).

Разнастайныя забавы: фрысбі, капаэйра, сокс, бодзі-арт, выставы, кінатэатр пад адкрытым небам, настольныя і спартовыя гульні, ёга ды іншае.

Праезд:
Арганізатары раяць дабірацца на ўласным транспарце (будзе вялікая паркоўка). Каардынаты для GPS-навігатара: +54° 14' 18.04", +26° 25' 46.14"

Як ехаць з Мінска на аўто:
Месца прызначэння: вёска Малое Запруддзе, Валожынскі раён, Мінская вобласць. Тэрытарыяльна на вялікай мапе трэба знайсці чыгуначную станцыю "Валожын" і ад яе ў трох км. на поўнач будзе знаходзіцца гэты населены пункт. На больш дробных мапах можна знайсьці суседні населенны пункт – Лоск. Агульная працягласць маршрута ад Мінска да хутара Шаблі – 100 км. роўна. Цягам усяго шляху працуе мабільная сувязь асноўных аператараў.

Важна ведаць: Чыгуначная станцыя "Валожын" знаходзіцца ў 17 км. на поўнач ад горада Валожын!

Запраўкі: адразу на выездзе на гарадзенскую трасу; праз 27 км., у Валожыне (+газ).

Праезд па кроках:

1.    Выезд з Мінска на гродзенскую трасу (Е28)
2.    Праз 56 км. – пост узважвання фур, за ім – падзел дарогі. Гродзенская сыходзіць пад аўтамабільны мост лявей, вам – направа, перад мостам, па ўказальніку на Ашмяны, Вільню.
3.    Па віленскай трасе 23 км. па галоўнай, да аўтамабільнага моста над галавой. Перад мостам направа па ўказальніку "ст. Валожын".
4.    Ад моста ехаць прыблізна 5 км. па галоўнай да населенага пункту Гародзькі.
5.    Па ўездзе ў Гародзькі на скрыжаванні ў выглядзе "Т" налева на знак "Лоск — 7км"
6.    Па галоўнай, па асфальце. Праз 500 м. каля царквы направа, да чыгуначнага пераезда, які будзе яшчэ праз 300 м.
7.    Пасля чыгуначнага пераезду праз 1 км. на правым баку глядзець на маленькі белы ўказальнік Запруддзе.
8.    За ўказальнікам павярнуць направа, на ўнутраную асфальтавую дарогу, што ідзе па вёсцы. Арыентавацца пры руху на часовыя пазнакі, якія будуць указваць кірунак да паркоўкі фэсту.
9.    Важна! Для правільнага размяшчэння машын, паведаміце, калі ласка, ахове прыблізны час свайго прыезду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі