У Полацкім раёне з'явілася лятучая каманда па аказанню "душэўнай дапамогі"
Яна заапякуецца сталымі людзьмі, якім патрэбна дапамога. У раёне іх болей за 400.
Як паведамляе БЕЛТА, у каманду ўваходзяць сацыяльны, медычны работнікі і цырульнік. Яны не толькі будуць дапамагаць людзям вырашаць розныя праблемы, але і проста з імі пагавораць. Выклік лятучай брыгады будзе бясплатным. Праект стартуе ўжо на наступным тыдні.
Фота — bymedia.net