У парку каля гатэля "Пекін" кітайцы абяцаюць пасадзіць дэкаратыўныя дрэвы

Акрамя таго, кітайскія інвестары абяцаюць засадзіць парк дэкаратыўнымі дрэвамі. Пра гэта паведаміў кіраўнік камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Аляксандр Пятроў.

Пятроў: "Прынята рашэнне скараціць да мінімуму высечку і толькі пад перыметр забудовы самога будынка. Месца для гасцініцы было абрана не выпадкова. Гэта гатэль паркавага тыпу. Ён павінна распускацца ў зеляніне. Ніякай агароджы на тэрыторыі не будзе. Уся зеляніна, якая там будзе, яна будзе агульнадаступная. Кітайцы таксама закладаюць у праект дадатковае азеляненне. Прычым азеляненне не шараговымі, а дэкаратыўнымі пародамі. Таму парк павінен атрымацца досыць цікавым".

Нагадаем, што 4 студзеня мінчукі выступілі супраць высечкі дрэваў у парку. Яна пачалася ў сувязі з будаўніцтвам гатэльнага комплексу "Пекін" на месцы парку. Пад зваротам да Аляксандра Лукашэнкі падпісаліся 412 чалавек, у тым ліку пяць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі