У неба над Мінскам сёння запусцяць 20 тон піратэхнікі
Аб гэтым паведамілі арганізатары святочнага салюта ў гонар Дня Незалежнасці Беларусі.
Залпы святочнага салюта можна будзе назіраць у шасці месцах сталіцы ў 23.00. Ля Нацыянальнай бібліятэкі, у ваенным гарадку "Уручча", у парку 900-годдзя Мінска, на набярэжнай Чыжоўскага вадасховішча, паблізу вуліц Шаранговіча і Матусевіча. Самае яркае відовішча арганізатары абяцаюць паказаць каля стэлы "Мінск - горад-герой", паведамляе БелТА.