У Нарвегіі забаранілі "тупую" рэкламу з зомбі (відэа)
Нарвежскі вытворца спартовых тавараў быў вымушаны адклікаць сваю рэкламу, якая выклікала масавую крытыку гледачоў.
Як паведамляе сайт delfi.lv, раней гэты рэкламны ролік патрапіў у дзённныя эфіры нарвежскага тэлебачання. У ім натоўпы зомбі напалі на мірны гарадок, а мясцовыя жыхары адбіваліся ад іх тэніснымі ракеткамі, спінінгамі і іншымі спорттаварамі. А ў фінале роліка гараджане сабралі зомбі на стадыёне, дзе кінуліся на іх у атаку.
Цяпер жа нарвежскі вытворца папрасіў прабачэння ў гледачоў за рэкламу.