У Мінску з'явіцца помнік маскоўскаму патрыярху Алексію II

Як паведамляе РІА "Новости", у панядзелак Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт наведаў скульптурны камбінат Беларускага саюза мастакоў. Там ён азнаёміўся з працай па стварэнні помніка.

Алексій II паказаны ў патрыяршым уборы, абедзвюма рукамі ён абапіраецца на кій. Фігура без пастамента зробленая амаль у два чалавечыя росты. Пры стварэнні помніка аўтары карысталіся фатаграфіямі памерлага патрыярха.

Нагадаем, што ў Беларусі ўжо ёсць некалькі помнікаў Папу Рымскаму Яну Паўлу ІІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі