У Мінску закрываецца прадстаўніцтва фонду Эберта

Рашэнне беларускіх уладаў закрыць мінскае бюро імя Фрыдрыха Эберта выклікала абурэнне ў Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны. Дэпутат бундэстага Ута Цапф заявіла Deutsche Welle, што гэта трывожны сігнал. На яе думку, адносіны Беларусі з Захадам працягваюць пагаршацца і Нямеччына мала што можа зрабіць у гэтай сітуацыі.

Прадстаўніцтва фонду імя Эберта ў Мінску з’явілася ў 1997 годзе. Гэта арганізацыя — адзін з найбуйнейшых і некамерцыйных фондаў Нямеччыны, блізкі да Сацыял-дэмакратычнай партыі. Фонд працуе болей чым у 100 краінах свету. Ён быў заснаваны ў 1925 годзе і названы ў гонар першага ў гісторыі Нямеччыны дэмакратычна абранага кіраўніка краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі