У Мінску ў цяжкім стане шпіталізавалі расійскага піяніста Мікалая Пятрова

Як паведамляе БелаПАН, у музыкі "неўралагічныя праблемы", ён знаходзіцца ў цяжкім стане і падлучаны да апаратнага дыхання. 


Выбітны музыкант прыехаў у Мінск для ўдзелу ў Першым міжнародным музычным форуме "Магія раяля". Ён праходзіць у Вялікай зале Белдзяржфілармоніі з 14 па 18 траўня. 


16 траўня ў рамках форума адбыліся майстар-класы Мікалая Пятрова і яшчэ аднаго расійскага піяніста Аляксандра Гіндзіна. 18 траўня Мікалай Пятроў і Аляксандр Гіндзін мусілі выступаць дуэтам на заключным канцэрце форума.