Сын Якуба Коласа павіншуе ўнучак Аляксандра Лукашэнкі
18 студзеня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа павіншуюць пераможцаў конкурсу “Гуляй, зіма, твая часіна!..”.
Беларускамоўныя казкі Дар’і і Насты Лукашэнкі занялі першае месца ў катэгорыі “Творчыя работы малодшых школьнікаў".
Як паведаміў Еўрарадыё старшыня журы конкурса, вядомы дзіцячы пісьменнік Уладзімір Ліпскі, на цырымонію ў музей прыйдзе малодшы сын паэта Міхась Міцкевіч. Пачатак а 15-й гадзіне.
Нагадаем, што летась адзначалася 130-годдзе Якуба Коласа. Да юбілею музей пісьменніка абвясціў дзіцячы літаратурны конкурс.