У Мінску памёр пачынальнік арт-року ў Беларусі

Як піша музычны партал "Тузін гітоў", яшчэ школьнікам Спірыдовіч удзельнічаў у Першым фестывалі біт-ансамбляў у 1968 годзе. Гурт з яго ўдзелам Funny Foxes стаў адной з першых рок-н-рольных фармацыяў у Мінску. Гурт спецыялізаваўся пераважна на амерыканскай ды брытанскай музыцы.

На Другім біт-фэсце ў 1971 годзе гурт Спірыдовіча "Арганаўты" настолькі ўразіў журы сваёй аўтарскай музыкай, што атрымаў ганаровае першае месца. Зала пляскала пераможцам стоячы.

У 1971 годзе "Арганаўты" спынілі дзейнасць. Уладзімір Мулявін запрашаў Спірыдовіча на праслухоўванне ў "Песняры". Таксама была прапанова паўдзельнічаць ва Усесаюзным конкурсе "Алё, мы шукаем таленты". Але гэта Спірыдовічу не дазволілі бацькі, бо вучоба — перш за ўсё.

Пазней Спірыдовіч амаль не выступаў. У паўзах між выкладаннем фізікі ён займаўся хатнім гуказапісам: пісаў новыя і рэканструяваў старыя песні. Агулам музыка напісаў амаль дзве сотні песень, у выглядзе самвыдату выпусціў каля дзясятка альбомаў.

Апошні яго альбом, запісаны ў 2008 годзе, стаў прысвячэннем загінуламу сыну Аляксандру Спірыдовічу ("Спірту" з рэп-суполкі "Пульс асфальту"). Апошні выхад на сцэну адбыўся на святкаванні 40-годдзя першага біт-фэсту. Апошняе інтэрв'ю музыка даў тэлепраекту "Адваротны адлік" (АНТ). Выхад гэтай праграмы плануецца ўвесну.

Фота — tuzin.fm

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі