У Мінску калядоўшчыкі ходзяць па міністэрствах і ведамствах

З 26 снежня па 5 студзеня калядоўшчыкі прайшліся па шэрагу амбасад замежных краінаў, завіталі ў МЗС, штаб-кватэру СНД і шэраг іншых арганізацый, паведамляе БелаПАН. 6 студзеня гэты абрад павінны паказаць у Міністэрстве сувязі, Міністэрстве спорту, Інстытуце памежнай службы і Камандна-інжынерным інстытуце МНС.

Міністэрства культуры лічыць такія акцыі добрым спосабам захаваць народныя традыцыі і абрады. Яно заклікае ўсе дзяржаўныя і недзяржаўныя арганізацыі і грамадзян калядаваць у святочныя дні, вадзіць Казу і збіраць невялікія падарункі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі