У мінскіх крамах кошты на мяса пакуль не змяніліся

У адной з чатырох крамаў, якія абышло Еўрарадыё, сацыяльнае мяса стала даражэй на 3000 і цяпер каштуе 43 450 рублёў. У іншых крамах кошт на мяса пакуль не змяніўся. У краме на вуліцы Альшэўскага кошт на мяса новага завозу не змяніўся.

"Можа быць, гэта нейкая "качка" была. А можа быць, проста яно з часам стане даражэй. Можа, пастаўка старая", — тлумачыць прадавец.

Але ўчора па мяса стаялі вялікія чэргі, да вечара прылаўкі былі пустыя.

Нагадаем, што з сённяшняга дня Мінэканомікі ўзняло адпускныя цэны на хлеб, малако і мяса. У прыватнасці, кошты на мяса мусілі ўзняцца на 34%.

Фота — moskomvet.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі