У Мінск едзе ўдвая больш гастарбайтараў, чым летась
Асноўны прыток ідзе з Украіны, Літвы, Турцыі, Узбекістана, Латвіі і нават крыху з Кітая.
Пра гэта паведаміў намеснік старшыні камітэта па працы Мінгарвыканкама Сяргей Іконнікаў, перадае БелаПАН. Па яго словах, за чатыры месяцы камітэт выдаў 1,5 тысячы дазволаў на прыцягненне замежнай працоўнай сілы. Гэта амаль удвая больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
На думку чыноўніка, рост звязаны з прыцягненнем замежных інвестыцый. На рынку працы патрабуюцца пераважна кваліфікаваныя будаўнікі: мантажнікі, муляры, цесляры, бетоншчыкі, тынкоўшчыкі, страхары і інш.