У Мінск едуць вікінг-металісты, тройчы лаўрэаты Grammy

Каманда была створана ў 1991 годзе двума падлеткамі 13 і 17 гадоў. Музычны стыль Enslaved першапачаткова вызначаўся як блэк-метал, пазней эвалюцыянаваў у прагрэсіўны і вікінг-метал. Вокладкі альбомаў, тэксты песень і ідэалогія гурта звязаныя з тэматыкай скандынаўскай міфалогіі, вікінгаў і паўночнай прыродай.

За сваю кар'еру каманда выпусціла адзінаццаць студыйных альбомаў. Апошні Axioma Ethica Odini з'явіўся ў 2010 годзе.

На сёння  Enslaved - тройчы лаўрэаты Grammy у катэгорыі "метал".

Такім чынам, убачыць і пачуць нарвежскіх вікінг-металістаўд можна 28 сакавіка ў Рэактары ў 19.00.

 

Даведкі: 6490888

Кошт квіткоў: 60 000 - 80 000 танцпляц, 95 000 - месца за столікам.

Кропкі продажаў: клуб Рэактар, пераходы Я.Коласа, Гум, Кастрычніцкая, Iron Dream, ТЦ Купалаўскі, 19 кропка і інш.

Фота: gamespot.comunited-metal.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі