У Мінгарвыканкам не звярталіся за дазволам на канцэрты, якія былі адмененыя

Адказ за подпісам намесніка начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Мядзведзева С.В. сцвярджае, што Мінгарвыканкам не атрымоўваў на ўзгадненне паперы па канцэртах, напрыклад,  Крамбамбулі у клубе Re:public 11 лютага 2012 года і Ляпіса Трубяцкога 1 красавіка 2011 года ў Рэактары. І што Упраўленне культуры Мінгарвыканкама таксама не валодае інфармацыяй аб спісах беларускіх музыкаў з інфармацыяй пра абмежаванне іх канцэртнай дзейнасці. То бок,  Упрауленне культуры адмаўляе факт, што да іх звярталіся арганізатары канцэртаў за атрыманнем узгадненняў на правядзенне выступаў.

У звароце ў Мінгарвыканкам сярод пералічаных канцэртаў, якія не адбыліся, быў канцэрт гурта Крамбамбуля, які мусіў прайсці 11 лютага. 2012 у клубе Re:public. Варта адзначыць, што дадзены адказ рыхтаваў спадар Анцыповіч У.В. - начальнік аддзела па справах мастацтваў. Менавіта спадар Анцыповіч падпісвае ўзгадненні на культурна-масавыя мерапрыемствы ва Ўпраўленні культуры. І ён, як ніхто іншы, ведае, што дазволы на адмененыя канцэрты былі. Як адзін з доказаў таго – узгадненне канцэрту 11 лютага 2012 года гурта Крамбамбуля, падпісанае спадаром Анцыповічам.

Грамадская кампанія “Рок-салідарнасць” заклікае аматараў беларускай музыкі далучацца да кампаніі па адмене так званых “спісаў забароненых музыкаў”, а таксама да сваёй дзейнасці па папулярызацыі беларускай музыкі. Калі вы жадаеце далучыцца альбо маеце ідэі па падтрымцы беларускіх музыкаў, звяртайцеся на email: [email protected].

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі