У метро мужчына спрабаваў звесці рахункі з жыццём, але застаўся жывы

Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе мінскай міліцыі. Малады мужчына ўпаў на рэйкі і апынуўся пад першым вагонам цягніка, які пад’язджаў да платформы.

120306 MetroLastouski.mp3

Прэс-служба мінскай міліцыі: "Мужчына ўпаў, калі цягнік падыходзіў да станцыі. Асоба мужчыны і прычыны высвятляюцца. Брыгада хуткай медычнай дапамогі даставіла яго ў бальніцу, пакуль ён жывы".

Рух метро на Аўтазавадской лініі спыняўся на 10 хвілін. Як паведамілі Еўрарадыё ў Мінскім метрапалітэне, хлопец спрабаваў скончыць жыццё самагубствам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі