У Маларыце юнак спаліў дзяржаўны сцяг і выклаў фота ў інтэрнэце
Міліцыянты пачалі крымінальную справу на 19-гадовага жыхара Маларыты.
Як паведамляе БелаПАН, 10 ліпеня юнак разам са знаёмым зняў сцяг з будынка Маларыцкай дзіцячай музычнай школы. Яшчэ праз 10 дзён у лесе недалёка ад Маларыты яны спалілі сцяг на вогнішчы. Пры гэтым яны здымалі свае дзеянні на мабільны тэлефон. Тры фатаграфіі хлопец выклаў у інтэрнэце. Па фота супрацоўнікі міліцыі ўсталявалі яго асобу.
Юнака, рабочага аднаго з прадпрыемстваў Маларыты, пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрымання.