У Магілёве пройдзе акцыя за беларускамоўную адукацыю

 Падчас акцыі бацькам будуць распавядаць пра навучання дзяцей па-беларуску. А дзеці атрымаюць балонікі. Магілёўскі першы беларускамоўны клас, які працуе на базе 1-ай школы горада, учора скончыў сваю працу. Плануецца новы набор дзяцей ужо ў другі “Г” клас з беларускамоўным навучаннем. Таму сёння падчас ацкыі “Кожнае дзіця мае права атрымліваць адукацыю на роднай мове” бацькоў горада будуць інфармаваць пра такую магчымасць.

Пра гэта Еўрарадыё распавяла выкладчыца гэтага класа Надзея Салаўёва: “Мы будзем святкаваць дзетак са святам. Бацькам будзем раздаваць паштоўкі з запрашэннем у беларускі клас і балёнікі. У месцах, дзе іх будзе шмат”.

Цяпер у класе трое вучняў. Але Салаўёва адзначыла, што ў беларускага класа ёсць такія плюсы, як індывідуальны падыход да дзяцей, вывучэнне англійскай мовы з першага класа і яе факультатыўнае вывучэнне. Менавіта такія прагматычныя ўмовы сёння будуць прапаноўвацца бацькам, адзначыла Салаўёва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі