У Магілёве актывіста не ўключылі ў камісію, бо меў штраф за флікер
Парушэнне правілаў дарожнага руху было здзейснена юрыстам незалежнага прафсаюзу РЭП Аляксеем Яўгенавым у 2009 годзе.
Супрацоўнік ДАІ аштрафаваў яго за адсутнасць флікера.
Сярод іншых прычын, па якіх апазіцыянерам было адмоўлена ва ўваходжанні ў камісіі, чыноўнікам з адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва ў судзе былі названы пенсійны ўзрост, беспрацоўе, наяўнасць адміністрацыйных штрафаў і судзімасцяў.
Тое, што адміністрацыйны штраф дзейнічае цягам году, чыноўнік Дзмітрый Цімафеенка і суддзя Галіна Кавалёва не прынялі да ўвагі.
Фота — bymedia.net