У Магілёве адмянілі прэзэнтацыю кніг фантаста Сяргея Антонава

Па словах Антонава, 7 траўня яму патэлефанавалі з бібліятэкі і паведамілі, што сустрэчы не будзе, перадае Радыё "Свабода". Дарэчы, ініцыятарам сустрэчы выступала сама бібліятэка. На думку пісьменніка, супрацоўнікі бібліятэкі даведаліся, што ён уваходзіць у Партыю БНФ і пабаяліся, што на прэзентацыю ён запросіць сваіх аднапартыйцаў.

У бібліятэцы ж гавораць, што прэзентацыю адмянілі, бо яна накладалася на іншае мерапрыемства — з ветэранамі. Бібліятэкары не выключаюць, што сустрэча можа адбыцца ў іншы час.

Сяргей Антонаў — адзіны беларускі аўтар, які піша для расійскай кніжнай серыі "Сусвет метро 2033". Яго творы — фантастычныя раманы. Па словах пісьменніка, у Маскве ў яго праходзіць на год не меней за тры прэзентацыі.

Фота Сяргея Антонава — lib.rus.ec

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі