У Косаве ўручылі Мядовую літаратурную прэмію (фота)

Прэмію ён атрымаў за кнігу “Дым з коміна”, якая выйшла летась у выдавецтве "Логвінаў". Заснавальнік прэміі пчаляр і паэт Мікола Папека кажа, што кніга напісана шчыра, лёгка — гэта яго і ўразіла.

Да ўручэння прэміі была дастасаваная прэзентацыя “Дыялектнага слоўніка Косаўшчыны”, які ўключае каля 4 тысяч слоўных артыкулаў. Алесь Зайка збіраў матэрыял да яго 40 гадоў. Сёлета лаўрэат плануе выдаць таксама кнігу “Мікратапаніміка Косаўшчыны”. У ёй будзе аналіз 117 назоваў населеных пунктаў, урочышчаў і мясцовасцяў.

Сваёй Мядовай прэміяй Мікола Папека адзначае аўтараў з Брэстчыны. Сёлета прэмія ўручалася ў дзясяты раз.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі