У кніжным флэшмобе паўдзельнічалі некалькі дзясяткаў чалавек (фота)

Другі ў горадзе абмен кнігамі прайшоў на вуліцы Савецкай у значна большым маштабе, чым папярэдні. Па словах аднаго з арганізатараў брэсцкага буккросінгу Рамана, станоўчы вынік гэтай сустрэчы прымусіў задумацца пра яе перыядычнасць:


"Ніякай сістэмы мы пакуль не плануем. Будзем разлічваць на надвор'е, час году. Калі будзе цяплей, паспрабуем збірацца часцей. Зімою — шукаць памяшканне".

Якая колькасць кніг паспела паўдзельнічаць у нядзельнай акцыі, не могуць адказаць нават арганізатары: кнігі клалі — і іх адразу забіралі.



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі