У Казахстане пачаліся арышты апазіцыянераў

Ужо затрыманыя некалькі чалавек, у іх ліку - незалежны журналіст і апазіцыйны палітык. На думку назіральнікаў, у Казахстане пачаліся рэпрэсіі супраць крытыкаў дзеючай улады, паведамляе ВВС.


Акрамя таго, у Алма-Аце спецслужбы правялі ператрусы ў офісе незарэгістраванай апазіцыйнай партыі "Алга", а таксама ў дамах некаторых яе актывістаў. Лідара партыі "Алга" Уладзіміра Казлова і некалькіх яго паплечнікаў затрымалі ў той жа дзень.

Нагадаем, што 16 снежня ў горадзе Жанаозен на паўднёвым-захадзе Казахстана ўспыхнулі сутыкнення паліцыі з нафтавікамі, якія патрабавалі павышэння зарплаты. У выніку загінулі па меншай меры 16 чалавек, каля сотні атрымалі раненні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі