У Грузіі замест вайсковага прызыву будзе кантрактнае войска

Пра гэта мясцовым СМІ заявіў міністр абароны Грузіі Іраклій Аласанія. Па яго словах, паэтапна тэрмін тэрміновай ваеннай службы скароціцца да 12 месяцаў, пасля чаго войска цалкам пяройдзе на кантрактную сістэму, інфармуе РБК.

Міністр кажа, што ніхто не павінен служыць у войску "сілком". І ўвогуле яно павінна быць укамплектаванае людзьмі з прафесійнай адукацыяй.

Цяпер у Грузіі дзейнічае сістэма змяшанай вайсковай службы. Гэта значыць, што адначасова ёсць кантрактнікі і прызыўнікі. Тэрмін абавязковага прызыву змяняўся ў краіне некалькі разоў, цяпер ён складае 15 месяцаў.

Фота — army-news.ru