У Гродне адкрылі мемарыяльную шыльду Пятра Сталыпіна (фота)

Дошка размясцілася на доме, вядомым пад назвай “дом віцэ-губернатара” па вуліцы Ажэшка, 3. Тут у пачатку ХІХ стагоддзя знаходзіўся рабочы
кабінет Пятра Сталыпіна. Цяпер будынак прымыкае да аблвыканкама. Урачыстае
адкрыццё мемарыяльнай дошкі наведаў расійскі пасол Аляксандр Сурыкаў.
Мерапрыемства стала адной з шэрагу імпрэзаў, прысвечаных 210-годдзю ўтварэння
Гродзенскай губерні.

На фота Аляксандр Сурыкаў.