У Гомелі зачыніўся першы 3D-кінатэатр "Юбілейны"

Апошні фільм "Мушкецёры 3D" кінатэатр паказаў гледачам 16 лістапада.

Як паведамляе газета "Новы вячэрні Гомель", у апошнія месяцы кінатэатру было складана сабраць нават палову залы. А для паспяховай працы патрэбная прысутнасць хаця б трох сотняў гледачоў на кожным сеансе.

Нагадаем, што ў мадэрнізацыю кінатэатра ў 2008 годзе ўкладаліся велізарныя грошы. Была набытая новая сістэму гуку і 21-метровы бясшоўны экран. Усё абсталяванне закуплялася ў Еўропе. Цяпер у абласным цэнтры застаўся толькі адзіны 3D-кінатэатр "Кастрычнік".