У Глыбокім замест Леніна паставяць помнікі Ластоўскаму і Драздовічу

Як паведамляла Еўрарадыё, у Глыбокім дэмантавалі помнік Леніну, які стаяў на плошчы 17 верасня. Дэмантаж адбыўся ў рамках падрыхтоўкі горада да Дня пісьменства, які пройдзе ў Глыбокім 2 верасня.

У райвыканкаме кажуць, што помнік адвезлі на рэстаўрацыю. Пасля рэстаўрацыі яго плануюць паставіць каля глыбоцкага малочна-кансервавага завода, на вуліцы Леніна ў жылым мікрараёне.

Замест помніка Леніну ў Глыбокім з'явяцца бюсты знакамітым землякам: Ігнату Буйніцкаму (заснавальніку беларускага нацыянальнага тэатра), Язэпу Драздовічу (мастаку, археолагу, паэту), Вацлаву Ластоўскаму (пісьменніку, прэм'еру Беларускай Народнай Рэспублікі) ды іншым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі